У СШ №18 ім. Еўфрасінні Полацкай пачаў працаваць пункт пракату канькоў

11.01.2024

Хоць тэмпературныя арэлі на гэтым тыдні здзіўляюць сваёй амплітудай, зіма ўсё ж такі бярэ сваё і наперадзе нас чакаюць марозныя дні. А значыць, самы час дастаць канькі і адправіцца на каток!

На тэрыторыі СШ №18 ім. Еўфрасінні Полацкай каток працуе ўжо некалькі тыдняў. У вас няма канькоў? Не праблема! Іх можна ўзяць напракат.

У мікрараёне Аэрапорт адзін пункт пракату (ад ААТ «Полацкбыт») размешчаны па адрасе вул. Багдановіча, 1. Час працы: панядзелак-пятніца – з 10.00 да 18.00 (перапынак – з 13.00 да 14.00), субота – з 10.00 да 15.00 (без перапынку), Нядзеля - выхадны. Тут можна таксама ўзяць напракат і лыжы. Кошт пракату канькоў – 5,26 руб. у суткі (лыж – 4,20 руб.). Тэлефон 74-85-21.

Другі пункт пракату канькоў адкрыты на базе школы Полацкім раённым ФСК «Прыдзвінне». Час яго працы: чацвер-пятніца – з 15.00 да 19.00, субота-нядзеля – з 10.00 да 19.00 (перапынак з 14.00 да 15.00). Кошт пракату канькоў – 5,50 руб. у суткі, 3 руб. у гадзіну.

Каток працуе штодня да 22.00. Прыходзьце – самі, з сябрамі, з дзецьмі! Нацешыцеся хараством зімовага адпачынку! А для стварэння святочнай атмасферы і добрага настрою тут гучыць музыка. І хто ведае, можа быць, менавіта на катку вас чакаюць новыя цікавыя сустрэчы і знаёмствы…

https://www.pvestnik.by