З 10 па 14 жніўня 2021 на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна будзе праводзіцца Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, у рамках якога праваахоўнікі правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, у якіх збіраецца антыграмадскі элемент, маршруты патрулявання будуць набліжаны да піцейных устаноў, месцаў масавага адпачынку грамадзян, не застануцца без увагі і праблемныя сем'і, а таксама тыя сем'і, у якіх дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, таксама асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, раней судзімым, схільным да паўторнага здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў.