Перш за ўсё гэта зроблена для зручнасці гараджан (вяскоўцаў), бо заспець участковага на працоўным месцы часам вельмі праблематычна, а ехаць у райупраўленне бывае далёка і нязручна.
Што тычыцца вяскоўцаў, то для іх зручнасці час такіх прыёмаў сумешчаны з графікам асабістых прыёмаў, якія ажыццяўляюцца старшынямі сельскіх выканкамаў. Такім чынам, у грамадзян з'явіцца магчымасць адначасова вырашыць шэраг пытанняў у розных сферах.