Грамадзянам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986-1989 гадах, але не прайшлі перарэгістрацыю пасведчанняў старога ўзору ў 2012 годзе, неабходна прыбыць у ваенны камісарыят Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка для афармлення дакументаў на атрыманне пасведчання новага ўзору з мэтай атрымання льгот у адпаведнасці Законам РБ ад 6 студзеня 2009 г. №9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».
Пры сабе мець: пашпарт (копію), ваенны білет з адзнакай аб праходжанні спецыяльных збораў (копію), старое пасведчанне (пры яго наяўнасці), фатаграфію памерам 3х4 см - 2 шт.
Тэлефон для даведак - 46 37 52, Чыкалаў Георгій Калiстратавiч.
Адрас ваеннага камісарыята: г. Полацк, праезд Кастрычніцкі д. 5, каб.№7. Час працы: панядзелак-пятніца з 08.00-13.00, 14.00-17.00.