Сур'ёзным парушэннем у дзейнасці суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца выплата заробку «ў канвертах».
У 2020-2021 г. вуліцы горада Полацка былі ўпрыгожаны больш чым 9000 новых саджанцаў кустоў і дрэў, якія так радуюць жыхароў, але з прычыны анамальнай спёкі маладыя саджанцы могуць усыхаць.
У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.
У сувязі з устаноўленым 4-м класам пажарнай небяспекі ў лясах з 12 ліпеня 2021 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка ўстаноўлена забарона на наведванне лясоў і знаходжанне на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд транспартных сродкаў.
У сувязі з усталяваўшымся працяглым перыядам гарачага надвор'я і адкрыўшымся з 09 чэрвеня 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці навігацыйным перыядам, якi дазваляе выкарыстанне маламерных судоў, дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах (ДIМС) заклікае выконваць устаноўленыя патрабаванні пры эксплуатацыі маламерных судоў і максімальна забяспечыць бяспеку іх выкарыстання.
У сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 2 лiпеня 2021 №17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Па дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за I паўгоддзе 2021 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 чалавек (I паўгоддзе 2020 года - 8) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымаў 31 чалавек (44). За дадзены справаздачны перыяд адзначаецца зніжэнне на 13 выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм (зніжэнне на 29,5%).