На Полатчыне пройдзе турзлёт

13.08.2021

Турыст ведае і ўмее многае. Вызначыць без компаса бок гарызонту, развесці вогнішча, збудаваць сховішча, пераадолець балотныя месцы і многае іншае. Не выпадкова гэтым відам спорту захапляюцца многія. А некаторыя - працуюць над сабой, і кожны год сур'ёзна рыхтуюцца да раённага турзлёту, на якім вызначаюцца наймацнейшыя.

3-15 жніўня на берагавой тэрыторыі возера Суя Полацкага раёна (пляж «Залатыя пяскі») адбудзецца раённы маладзёжны турысцкі злёт, прысвечаны Году народнага адзінства.

Мэта мерапрыемства: удасканаленне і актывізацыя сістэмы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-турысцкай працы, развіццё спартыўнага турызму і актыўнага адпачынку на тэрыторыі Полацкага раёна.

Праграма вельмі насычаная і цікавая: мітынгі, акцыі, спаборніцтвы па тэхніцы турызму і трыятлоне, спартыўнае арыентаванне, конкурс турысцкіх газет і мастацкай самадзейнасці, краязнаўчая віктарына і многае іншае.

Разыначкай турзлёту стане правядзенне конкурсу на лепшы талісман з падручных матэрыялаў, які будзе ўвасабляць сабой калектыў, спецыфіку і віды дзейнасці арганізацыі.

https://www.pvestnik.by/