Увазе суб'ектаў прадпрымальніцтва!

09.08.2021

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і канцэрнам «Беллегпрам» у перыяд 11-13 жніўня 2021 будзе праводзіцца кантактна-кааперацыйная біржа па пытаннях уключэння ў імпартазамяшчэнне суб'ектаў малога бізнесу лёгкай прамысловасці, з арганізацыяй анлайн-перамоў, у тым ліку:

11.08.2021 у 10.00. з ААТ «БВБА», ААТ «Магатэкс», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Камволь» па пытаннях развіцця кааперацыі па выкарыстанні тканін усіх відаў;

12.08.2021 у 10.00. з ААТ «Світанак» г. Жодзіна, ААТ «Белфа», ААТ «Антопальская ВВФ», ААТ «Гранітэкс», ААТ «Стужка», ААТ «МЭФЗ» па пытаннях развіцця кааперацыі па выкарыстанні трыкатажных палотнаў, нятканых матэрыялаў, нітак швейных, тэкстыльнай галантарэі, фурнітуры;

13.08.2021 у 10.00. з ААТ «МПКО», РУП «ДПКО», ААТ «БКК» па пытаннях развіцця кааперацыі па выкарыстанні гарбарных тавараў.

Для ўдзелу ў кантактна-кааперацыйнай анлайн-біржы неабходна запоўніць не пазней 10.08.2021 заяўку на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc).