У Полацку аблічбавалі помнік-бюст Герою Савецкага Саюза Таццяне Марыненка

12.04.2023

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у рамках міжнароднага інтэрактыўнага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» ў сярэдняй школе №8 г.Полацка адбыўся мітынг, на якім прайшла аблічбоўка помніка-бюста Герою Савецкага Саюза Таццяне Марыненка.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Ірына Дзёмінава, першы сакратар Полацкага РК ГА «БРСМ» Ганна Сярко, дырэктар СШ № 8 Марына Катушонак, прадстаўнік вайсковай часці 32404, школьнікі

У гады Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Савельеўна была разведчыцай, сувязной партызанскай брыгады «Няўлоўныя», рэгулярна забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў. Насіла псеўданім «Васілёк».

За праяўлены гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Таццяне Савельеўне Марыненка было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, узнагароджана ордэнам Леніна і залатой зоркай Героя СССР.

Фота РК ГА «БРСМ»

https://www.pvestnik.by/?p=99699