На Полатчыне пройдзе дэкада «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

13.04.2023

З 10 па 20 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з прадстаўнікамі УСiП «Дзяржтэхнагляд» па Віцебскай вобласці правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

Дзяржаўтаінспектары нададуць увагу спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальным элементам сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама навясному абсталяванню, паўнаце атрымання сельскагаспадарчай тэхнікай дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і яе тэхнічнаму стану.

Узмоцніцца кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні вясновых палявых работ.

Супрацоўнікі ДАІ, пры неабходнасці, забяспечаць перамяшчэнне буйнагабарытнай сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання з пунктаў стаянкі да месцаў правядзення палявых работ і назад у суправаджэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння.

https://www.pvestnik.by/?p=99751