На тэрыторыі Полацкага раёна наступіў пажаранебяспечны сезон

13.04.2023

З-за існуючых умоў надвор'я, павышэннем тэмпературы атмасфернага паветра, бескантрольнымі вясновымі паламі сухой расліннасці і ў мэтах узмацнення аховы лясоў ад пажараў і кантролю над пажарнай абстаноўкай з 11 красавіка 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна наступіў пажаранебяспечны сезон. Ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах Дзяржаўная лясная ахова пераходзіць на аператыўны рэжым дзяжурства па лясных пажарах.

Адным з лютых ворагаў лесу з'яўляюцца лясныя пажары, якія знішчаюць не толькі лес, але і жывучых у ім карысных звяроў і птушак.

Нядбайна кінутая падпаленая запалка, не затушаны недакурак, вогнішча, халатнасць пры правядзенні спальвання пасечаных рэшткаў, сельгаспалаў – вось асноўныя прычыны ўзнікнення лясных пажараў.

Таму пры знаходжанні ў лесе неабходна быць уважлівым і асцярожным з агнём, строга выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лесе: не кідаць падпаленых запалак і недакуркаў, не разводзіць вогнішчаў у лясных масівах, на тарфяніках і ў месцах з падсохлай травой, не карыстацца ў лесе машынамі з няспраўнымі сістэмамі харчавання і запальвання, не пакідаць у лесе прамаслены альбо насычаны гаручымі рэчывамі абдзiрачны матэрыял, не выпальваць сухую траву пад полагам лесу і на лясных палянах.

У вясновы перыяд пасля сходу снежнага покрыва ўзнікае складаная пажарная абстаноўка. Не зважаючы на тое, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыі рэспублікі забаронены, паўсюдна ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, на лугах, узлесках лесу дапускаецца выпальванне сухой травы, разводзяцца вогнішчы і спальваецца смецце, на сельгасугоддзях спальваецца іржышча, пажніўныя рэшткі, сцірты з саломай, што ў шэрагу выпадкаў прыводзіць да ўзнікнення пажараў.

Штогод па прычыне правядзення вясновых палаў узнікае 10-12% лясных пажараў.

У адпаведнасці з артыкулам 98 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў з'яўляецца правапарушэннем у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

У адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

Існуючым заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана крымінальная адказнасць (артыкулы 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У адпаведнасці з артыкулам 16.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычынення шкоды, — цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь. Тое ж дзеянне, якое пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, — цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь.

Заўважыўшы ў лесе пажар, неабходна прыняць меры да яго ліквідацыі. Найпросты спосаб тушэння пажару - захлістванне агню галінкамі або засыпанне зямлёй. Пры немагчымасці самастойна ліквідаваць загаранне неабходна неадкладна паведаміць аб тым, што здарылася ў лясгас па тэл.49-48-13, лясніцтва, сельсавет, работнікам лясной аховы, у аддзел МНС па тэл. 101, 112 або ў міліцыю па тэл. 102.

Інжынер па ахове і абароне лесу Полацкага лясгаса Анатоль Пестун.

Фота з адкрытых крыніц.

https://www.pvestnik.by/?p=99755