Пасяўная кампанія ў Полацкім раёне набірае абароты: першыя гектары засеялі аграрыі 7 сельгаспрадпрыемстваў

17.04.2023

Пасяўная кампанія ў Полацкім раёне набірае абароты. Там, дзе дазваляюць умовы, механізатары рыхтуюць глебу, пачынаюць сяўбу. Першыя гектары засеялі аграрыі 7 сельгаспрадпрыемстваў. На 14 красавіка ўсяго ў раёне пасеяна 195 гектараў.

З ходам сельгасработ ва УП «Гараны-Агра» азнаёміліся намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч. Ва ўрочышчы Кулькі працавалі 2 сеялкі Амазон Тытан 1200. Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Алёна Івашкевіч, веснавая сяўба пачынаецца з аўса.

«Усяго ж на палях кулькоўскай зоны, якая займае 454 гектара, будзе пасеяна 180 тон жыта, 160 тон яравых культур, застаўшыяся плошчы адведзены пад травы, — патлумачыла спецыяліст. - Землі тут пясчаныя, таму да работ прыступаем у першую чаргу».

Тэхніка ў гаспадарцы да правядзення вясновых палявых работ гатова. Калектыў настроены на выніковую працу.

https://www.pvestnik.by/?p=99837