Беларускія аграрыі намалацілі 8,5 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Творчае аб'яднанне мастакоў m'ART падрыхтавала выставу "Пранікненне ў эпоху" да стагоддзя УНОВІСа, паведамілі БЕЛТА ў Арт-цэнтры Марка Шагала.
У Лепелі пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адкрылі будынак раённай пракуратуры. Будынак быў пабудаваны ў 1977 годзе, з таго часу не рамантаваўся. У гэтым годзе за 2,5 месяца будаўнікі правялі грунтоўны рамонт ўнутры і звонку: абнавілі фасад, камунікацыі, з'явіліся новыя перакрыцці, абсталяваны асобны кабінет для прыёму грамадзян. Таксама пры ўваходзе ўстанавілі спецыяльны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і зрабілі парковачнае месца для інвалідаў.
Банк развіцця ў студзені-верасні павялічыў фінансавую падтрымку па трох асноўных напрамках дзейнасці: на рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў, экспартнае крэдытаванне і падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну нагадвае, што для катэгорыі плацельшчыкаў, якім у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2020 № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» (далей - Указ № 143) прадастаўлена адтэрміноўка з наступнай растэрміноўкай па падатках, зборах (пошлiнах), у кастрычніку 2020 года надыходзіць першы тэрмін выплаты растэрмінаваных плацяжоў.
Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну паведамляе, што з 1 студзеня 2021 года змяняецца парадак выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ва ўсе суды Рэспублікі Беларусь (за выключэннем плацельшчыкаў - нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь). Са згаданай даты дзяржаўная пошліна, спаганяемая усімі судамі за ўчыненне юрыдычна значных дзеянняў, падлягае залiчэнню ў рэспублiканскi бюджэт (дадатак 2 да пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2019 г. № 71 «Аб размеркаванні дзяржаўнай пошліны і штрафаў паміж рэспубліканскім і (або) адпаведнымі мясцовымі бюджэтамі»).
Пастановай МАРГ ад 12 кастрычніка 2020 г. № 65 падоўжана па 31 снежня 2020 г. уключна дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары. Дадзеная мера накіравана, перш за ўсё, на папярэджанне завышэння цэн на сацыяльна значныя харчовыя тавары пры іх устанаўленні і забеспячэнне даступнасці для насельніцтва жыццёва важных прадуктаў.
Апытанне насельніцтва аб іх зацікаўленасці ва ўкараненні рашэнняў "разумнага горада"
19 кастрычніка ў Віцебскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне абласнога штаба па процідзеянні распаўсюджванню COVID-19.
У Беларусі ў студзені-верасні ўведзена ў эксплуатацыю 2,75 млн кв.м жылля. Гэта на 5,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.