У Лепелі адкрылі пасля капрамонту пракуратуру

21.10.2020

У Лепелі пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адкрылі будынак раённай пракуратуры. Будынак быў пабудаваны ў 1977 годзе, з таго часу не рамантаваўся. У гэтым годзе за 2,5 месяца будаўнікі правялі грунтоўны рамонт ўнутры і звонку: абнавілі фасад, камунікацыі, з'явіліся новыя перакрыцці, абсталяваны асобны кабінет для прыёму грамадзян. Таксама пры ўваходзе ўстанавілі спецыяльны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і зрабілі парковачнае месца для інвалідаў.