Азнаёміцца з пералікам сацыяльна значных тавараў, на якія пастановай МАРГ ад 15 красавіка 2020 г. № 30 устаноўлена дзяржаўнае рэгуляванне цэн, можна тут.
Варта адзначыць, што пастановай № 65 ўдакладняецца парадак ўстанаўлення:
- адпускных цэн на гародніну, у тым ліку адкрытага і абароненага грунту;
- цэн юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць захоўванне і рэалізацыю стабілізацыйных фондаў (запасаў) харчовых тавараў і (або) нарыхтоўку у сельскагаспадарчых вытворцаў і насельніцтва.
Звяртаем увагу, што цэны на сацыяльна значныя тавары, сфармаваныя да ўступлення ў сілу пастановы № 65, павінны быць прыведзены юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы № 65.
Пастанова ўступіла ў сілу з 15.10.2020 года.