У адпаведнасці з п.2.1 Указа №143, пагашэнне адтэрмінаваных, растэрмінаваных плацяжоў ажыццяўляецца з 1 кастрычніка па 31 снежня 2020 г. штомесяц роўнымі долямі не пазней за апошні рабочы дзень кожнага месяца.
Звяртаем увагу, што адтэрміноўка, растэрміноўка, падатковы крэдыт дзейнічаюць пры ўмове своечасовай і поўнай выплаты суб'ектамі гаспадарання ў перыяд іх прадастаўлення бягучых плацяжоў па падатках, зборах, іншых абавязковых плацяжах у бюджэт, якія кантралююцца падатковымі органамі, а таксама плацяжоў у пагашэнне сум падаткаў, збораў (пошлін), арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, па якіх прадастаўлены адтэрміноўка, растэрміноўка, падатковы крэдыт. Пры парушэнні дадзенай ўмовы суб'екты гаспадарання страчваюць права карыстання адтэрміноўкай, растэрміноўкай, падатковым крэдытам, а сумы плацяжоў, у дачыненні да якіх яны прадастаўлены, спаганяюцца за ўвесь перыяд карыстання імі з налічэннем пені ў парадку, вызначаным Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з дня страты такога права.