Па ініцыятыве малдаўскага боку 17 снежня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Аўрэліу Чакоем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На днях адбудзецца адкрыццё рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Полацку.

11 снежня ў горадзе Орша прайшоў абласны этап X сезона рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі», дзе былі вызначаны аўтары лепшых інавацыйных стартапаў ад Віцебскай вобласці.

16 снежня старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін падчас акцыі "Нашы дзеці" наведаў Віцебскае кадэцкае вучылішча, дзе сустрэўся з навучэнцамі і ўручыў падарункі.

Сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам прайшла 16 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэсс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Аднаму са старэйшых прадпрыемстваў краіны ААТ "Віцебскія дываны" споўнілася 120 гадоў.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені-лістападзе 2020 года склала Br21,7 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га ў супастаўных цэнах на 4,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аўторак, 15 снежня 2020 14:10

Лебедзь. Маразы. Людзі.

Вы бачыце лебедзя на вадаёме, дзе маленькая палонка, або на цалкам змёрзлым вадаёме.

У Віцебску на абласной станцыі пералівання крыві здаюць плазму пацыенты, якія выздаравелі ад каранавіруснай інфекцыі.

У Беларусі ўводзяцца два новыя дакументы Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 7 снежня 2020 года нумар 702/23, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Старонка 502 з 644