Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца наступныя iльготы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» ад 6 студзеня 2009 г. №9-З
Баравухскім сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь» «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», у газеце «Полацкі веснік» № 39 за 15 мая 2020 года і на афіцыйным сайце Полацкага райвыканкама ў сувязі з абнаўленнем лакальнай зямельна-інфармацыйнай сістэмы Полацкага раёна было размешчана паведамленне з прапановай па змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання межаў населеных пунткоў: Адамава, Балдышы, Гамзелева, Гваздова, Глінішча, Галякова, Гаравыя, Залессе, Залоззе, Заполле, Калектыўная, Копцава, Крумплева, Кулікова, Кушлікі, Махірава, Мётлы, Мікуліна, Навiнне, Ахотнiца, Пярханшчына, Плігаўкі, Падвiнне, Падазерцы, Райкова, Раштова, Рапно, Сонечны, Станцыя Рапнянская, Стаськава, Струбкі, Тэрэспалле, Фёдарава, Чарнешчына, Шалашына, Якубенкі Баравухскага сельсавета і аб праве грамадзян выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні.

Дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ горада Полацка» прадае аднапакаёвыя кватэры па адрасе: Віцебская вобласць, г. Полацк, праспект Дойліда Іаана, д. 32. Жылы дом дзесяціпавярховы, цагляны. Год пабудовы - 2020. Кватэра № 14, агульнай плошчай 44,8 кв. метраў, жылой плошчай 20,5 кв. метраў размешчана на 4 паверсе - кошт 68500 беларускіх рублёў. Кватэра № 38, агульнай плошчай 45,0 кв. метраў, жылой плошчай 20,6 кв. метраў размешчана на 10 паверсе - кошт 68300 беларускіх рублёў. Работы па ўнутранай аддзелцы памяшканняў у кватэрах выкананы ў поўным аб'ёме.
Звяртацца па адрасе: г.Полацк, вул. Войкава, д. 5.Даведкі па тэлефонах:8(0214)46 40 95, +375 29 295 52 55, адрас электроннай пошты : Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у суботніку, які пройдзе 5 верасня 2020 года ў Полацку і Полацкім раёне.