Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну паведамляе, што з 1 студзеня 2021 года змяняецца парадак выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ва ўсе суды Рэспублікі Беларусь (за выключэннем плацельшчыкаў - нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь). Са згаданай даты дзяржаўная пошліна, спаганяемая усімі судамі за ўчыненне юрыдычна значных дзеянняў, падлягае залiчэнню ў рэспублiканскi бюджэт (дадатак 2 да пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2019 г. № 71 «Аб размеркаванні дзяржаўнай пошліны і штрафаў паміж рэспубліканскім і (або) адпаведнымі мясцовымі бюджэтамі»).
Дадаткова звяртаем увагу, што з 1 студзеня 2021 года таксама падлягае выплаце (спагнанню) у рэспубліканскі бюджэт дзяржаўная пошліна на падставе выканаўчых лістоў або іншых выканаўчых дакументаў, выдадзеных судом да названай даты.
З рэквізітамі, неабходнымі для выплаты дзяржаўнай пошліны у рэспубліканскі бюджэт, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у раздзеле http://www.nalog.gov.by/ru/news_ministerstva_ru/view/svedenija-dlja-zapolnenija-platezhnyx-dokumentov-v-respublikanskij-i-mestnyj-bjudzhety-27092/.