Упраўленне па адукацыі Полацкага райвыканкама, Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашаюць усіх на сустрэчу з навагодняй чароўнай казкай. Дзед Мароз і К° чакаюць усіх у Полацку з 19 снежня 2020 г. па 6 студзеня 2021 г. на навагодні паказ. Адкрыццё рэзідэнцыі адбудзецца 19 снежня ў 11.00.
Рэзідэнцыя знаходзіцца на базе аддзела турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі па адрасе: Віцебская вобласць, г. Полацк, вул.Валогіна, 1а. Праезд аўтобусам №4 (Баравуха-2) да прыпынку Дом турыста.
Тэлефон для даведак і замовы навагодніх казачных квэстаў арганізаванымі экскурсійнымі групамі (80214) 49-53-96,49-12-97.