У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы горада. Святочны паказ на плошчы Перамогі прайшоў з удзелам Дзядоў Марозаў і Снягурачак, казачных персанажаў.
У Беларусі ў студзені - лістападзе 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю амаль 3,5 млн кв.м жылля. Гэта на 8,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Віцебскую вобласць сваім ходам прыбыло больш за 260 трактароў «Беларус» вытворчасці ААТ «Мінскі трактарны завод».
Ратавальнікі штодня робяць пешыя абыходы акваторый, гутараць з рыбакамі і раяць не грэбаваць сродкамі бяспекі такімі як, напрыклад, камізэлька і вяроўка.
Абласны навагодні баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі сабраў 17 снежня 40 пар у Віцебску. Ён стаў часткай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Удзельнікамі мерапрыемства сталі лепшыя студэнты ВНУ і навучэнцы Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучылішчаў, у іх ліку пераможцы фестываляў, розных конкурсаў, удзельнікі навуковых канферэнцый, валанцёрскага і студатрадаўскага руху, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі Аляксандр Царкоўскі прыняў удзел у прыёме для кіраўнікоў дыпламатычных місій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Бразіліі.
Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса ў дзеючай рэдакцыі з 01.01.2021 стаўка падаходнага падатку ў фіксаванай суме за кожны здаваемы жылы пакой у г. Полацку складае 20 рублёў.
Работнікі Шумілінскага раённага дома рамёстваў адраджаюць мясцовыя традыцыі і прывіваюць дзецям і дарослым любоў да народных рамёстваў.