Гэта дакументы "Уступкі па арэндзе, звязаныя з пандэміяй COVID-19 (папраўка да Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці(IFRS) 16) і "Прадаўжэнне тэрміну дзеяння часовага вызвалення ад прымянення МСФС (IFRS) 9 (папраўкі да Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці (IFRS) 4)".
Названыя дакументы МСФС пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.
Акрамя таго, прававым актам прадугледжана перанясенне тэрміну ўвядзення ў дзеянне дакумента МСФС "Класіфікацыя абавязацельстваў як кароткатэрміновых або доўгатэрміновых (папраўкі да МСФС (IAS) 1)" з 1 студзеня 2022 года на 1 студзеня 2023-га.