Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарыі ў Беларусі Клодам Альтэрматам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прэм'еру навагодняга мюзікла "Пітэр Пэн" у рамках акцыі "Нашы дзеці" паказаў цэнтр культуры "Віцебск".

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю захоўвае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 28 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка: грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта: «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Полацка з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» лічыць адбыўшымся.

Рэзідэнцыя казачнага персанажа размяшчаецца ў вёсцы Барвін, што за пяць кіламетраў ад абласнога цэнтра. Вось ужо 11 гадоў у час навагодніх свят дырэктар Старасельскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Вадзім Сакратароў на радасць дзецям пераўвасабляецца ў Дзеда Мароза. У гэтм годзе на пару са Снягуркай Марынай Драняевай галоўныя героі Новага года падрыхтавалі для школьнікаў праграму на касмічную тэматыку.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ нумар 496 "Аб прасочвальнасці тавараў". Дакумент накіраваны на рэалізацыю пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

28 снежня член Савета Рэспублікі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Дзяркач у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" павіншаваў дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ад COVID-19 у Віцебскім абласным дзіцячым клінічным цэнтры. Падарункі для дзяцей набыло ААТ "БелВітуніфарм".

Старонка 499 з 644