У адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацак-Шкловалакно» на ўчастку па вытворчасці канструкцыйнага шкломата цэха №6 аднастадыйнай выпрацоўкі шкловалакна выпушчана юбілейная 15-тысячная тона шкломата.
На мінулым тыдні Полацк стаў пляцоўкай II адукацыйнага форуму лідараў грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» «ВажаТЫ».
Свята для ўсіх, свята для сябе - з такім творчым дэвізам работнікі сферы культуры Полацкага раёна шчодра дораць свае талент і майстэрства жыхарам не толькі Полацкага краю, але і далёка за яго межамі.
Клопат пра здароўе працуючых — адзiн з найважнейшых складнікаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай, накіраванай на стымуляванне ў працоўных калектывах мер па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай. Яна прайшла ў форме адкрытага дыялогу, падчас якога прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.
Звяртаем увагу грамадзян, якія маюць больш адной кватэры, жылыя дамы, дачы, гаражы і зямельныя ўчасткі, на неабходнасць выплаты маёмасных падаткаў і арэнднай платы за зямлю.
Звяртаем увагу грамадзян, якія маюць больш адной кватэры, жылыя дамы, дачы, гаражы і зямельныя ўчасткі, на неабходнасць выплаты маёмасных падаткаў і арэнднай платы за зямлю.
Два верталёты Мі-2 унітарнага прадпрыемства "Авіякампанія "Орша Эйр" прададзены на электронных таргах сумарна за Br32,5 тыс., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар ТАА "ВітЮркам" (кампанія выконвае функцыі антыкрызіснага кіраўніка) Мікалай Кротаў.
Беларусь у студзені - жніўні 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,2 працэнта да $30,4 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.