Полацкі раён чакаюць значныя змяненні: згодна з нядаўняй пастановай у бліжэйшыя пяць гадоў у развіццё рэгіёна ўкладуць Br356 млн. Аб гэтым 8 кастрычніка паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Полацкім райвыканкаме аб рэалізацыі комплексу мер па развіцці рэгіёна да 2025 года.

Генеральнае консульства Беларусі будзе адкрыта ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітай). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года нумар 565, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся рэгіянальны выставачны праект "Ты можаш" віцебскага фотаклуба "Старая Ратуша" імя Сігізмунда Юркоўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Чатырнаццатага кастрычніка ў Беларусі адзначаць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правядзе 8 кастрычніка асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім раённым выканаўчым камітэце (Віцебская вобласць). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з карэйскай кампаніяй SRPOST. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прадстаўнікоў ведамства і карэйскага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння (ПЗ), якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінсувязі.

На думку медыкаў, у апошні час прыкметы COVID-19 усё больш становяцца падобнымі на грып і іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Серада, 06 кастрычніка 2021 10:54

Дзень архівіста Беларусі

6 кастрычніка архівісты Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень у 1994 г. Прэзідэнтам рэспублікі быў падпісаны Закон «Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь», які вызначыў асновы развіцця архіўнай справы ў краіне. А з 2000 г. дзень 6 кастрычніка з'яўляецца прафесійным святам работнікаў архіўнай галіны.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 19-20 кастрычніка пройдуць гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Віцебскаму гледачу прадставяць дзве вячэрнія пастаноўкі для дарослых і адзін дзённы спектакль для дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў Коласаўскім тэатры.

Старонка 427 з 644