На полацкіх прадпрыемствах праводзяцца мерапрыемствы па стымуляванню у працоўных калектывах мер па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавiруснай інфекцыі

12.10.2021

Клопат пра здароўе працуючых — адзiн з найважнейшых складнікаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай, накіраванай на стымуляванне ў працоўных калектывах мер па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.

Прыклад таму — сумеснае рашэнне адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ААТ «Полацкі малочны камбінат». Паводле калектыўнай дамовы ў рамках сацыяльнага партнёрства наймальнік штомесяц пералічвае прафкаму сродкі на правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама на прапаганду здаровага ладу жыцця. Частка з іх накіроўваецца на заахвочванне работнікаў, якія прайшлі вакцынацыю супраць COVID-19. Кожнаму з іх выплачваецца сума ў памеры 5 базавых велічынь. На сёння гэта 193 чалавекі, або 26% ад агульнай колькасці працуючых.

Наколькі важны і патрэбны калектыўны імунітэт, на малочным камбінаце пераканаліся летась, калі праз высокае захворванне работнікаў маглі ўзнікнуць праблемы на вытворчасці. «У цяперашні час каранавiруснай інфекцыяй на прадпрыемстве хварэюць нешматлікія, пры гэтым вакцынацыя працягваецца. Для гэтай мэты на камбінат прыязджаюць медыцынскія работнікі, так што зрабіць прышчэпку можна, як гаворыцца, без адрыву ад вытворчасці», — кажа вядучы спецыяліст па ідэалогіі, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Полацкі малочны камбінат» Таццяна Акімава.

Істотная матэрыяльная падтрымка, тлумачальная праца, матывіруючыя ролікі і плакаты ў фае, стварэнне камфортных умоў для праходжання вакцынацыі - на камбінаце задзейнічаны ўсе рэсурсы, здольныя заахвоціць людзей да адзіна дакладнага рашэння - клопату пра здароўе. Справа за сумленнем і добрым розумам.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=79522