У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай

12.10.2021

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай. Яна прайшла ў форме адкрытага дыялогу, падчас якога прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

Адной з паднятых тэм стала пандэмія каранавiруснай інфекцыі. Спікер верхняй палаты парламента заклікала прысутных вакцынавацца і не верыць псеўданавуковым расказах аб неэфектыўнасці вакцыны і яе небяспецы для здароўя. Яна прызналася, што сама перахварэла, адразу было дастаткова антыцелаў, але праз некаторы час зрабіла прышчэпку. «Патрэбны масачны рэжым, будзем абавязкова адсочваць, як носяць маскі ў грамадскіх месцах», - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Было закранута і пытанне маючага адбыцца рэферэндуму па Канстытуцыі. Наталля Качанава заўважыла, што па яго выніках можа змяніцца статус Усебеларускага народнага сходу, пашыраны паўнамоцтвы Канстытуцыйнага суда, уведзены шэраг іншых змяненняў. Папярэдне ў Асноўным законе падкарэктавалі 54 артыкулы, прапісалі тэзісы аб моладзі, духоўна-маральным выхаванні, гістарычнай памяці, недапушчальнасці перапісвання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны.

Закранулі ўдзельнікі дыялогу і развіццё Полацкага раёна, мадэрнізацыю ААТ «Нафтан», а таксама важнасць падрыхтоўкі кадраў для прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу, ключавую ролю ў якой закліканы адыграць Полацкі дзяржуніверсітэт.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што дыялог, які прайшоў у давернай цёплай атмасферы, атрымаўся. «Спадабалася, што хлопцы цікавяцца пытаннямі Канстытуцыі, развіцця краіны, спартыўнымі мерапрыемствамі, сітуацыяй з каранавірусам. Былі падняты разнастайныя тэмы, у тым ліку датычныя водазабеспячэння і развіцця Полацкага раёна. Студэнты змаглі пачуць адказы на пытанні, а я да іх данесла інфармацыю аб краіне, працы Савета Рэспублікі, Маладзёжнага парламента», — сказала Наталля Качанава.

Падчас сустрэчы таксама абмеркаваны перспектывы стварэння беларускай крыптывалюты, міжнароднае супрацоўніцтва, развіццё IT-галіны і сферы адукацыі.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=79518