Юбілейная тона прадукцыі выпушчана ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацак-Шкловалакно»

12.10.2021

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Полацак-Шкловалакно» на ўчастку па вытворчасці канструкцыйнага шкломата цэха №6 аднастадыйнай выпрацоўкі шкловалакна выпушчана юбілейная 15-тысячная тона шкломата.

Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер Ягор Вайцяшонак, які раней узначальваў гэты цэх, участак працуе стабільна, вырабляемая ім прадукцыя запатрабавана.

- За 7 гадоў працы ўчастак не раз перажываў складаныя часы, - падкрэсліў ён. - Але калектыў падраздзялення заўсёды знаходзіў выхад. Калі перавесці 15 000 тон у метры, выйдзе 40 000 кіламетраў. Менавіта гэтай лічбе роўная даўжыня акружнасці Зямлі па экватары. Атрымліваецца, што сёння ўсю планету можна абгарнуць шкломатам вытворчасці ААТ «ПШВ».

З гэтай значнай для працоўнага калектыва падзеяй павіншавала Таццяна Гурава, старшыня прафсаюзнага камітэта Таварыства. Асаблівую падзяку яна выказала ветэранам, заклаўшым аснову цяперашніх поспехаў. А першы начальнік цэха №6 Алег Крывец, на вачах якога ў канцы 2014 года з канвеера сышлі першыя кілаграмы канструкцыйнага шкломата, пажадаў цэху аднастадыйнай выпрацоўкі шкловалакна яшчэ хутчэй ісці да юбілейных паказчыкаў і лічбаў, яго работнікам - здароўя, дабра і дабрабыту.

Права прыняць юбілейную тону канструкцыйнага шкломата было прадастаўлена лепшым аператарам рулонна-канструкцыйных матэрыялаў цэха № 6 Ігару Гамановічу, Аляксею Юхневічу і Віктару Юхнаўцу. Ва ўрачыстай абстаноўцы за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва цэха ім уручаны падзякі ААТ «ПШВ».

Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=79533