8 лютага Святлана Адзінцова дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам Полацкай выбарчай акругі.

Мнагалюдна напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у прысвечаным ім гарадскім музеі ў Віцебску. Тут праходзяць сустрэчы байцоў з навучэнцамі сярэдніх школ, а таксама каледжаў і іншых навучальных устаноў абласнога цэнтра. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі, якія расказваюць пра баявы шлях віцебскіх воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 8 лютага сустрэўся са старшынёй верхняй палаты парламента гэтай краіны, старшынёй горада Душанбэ Рустамі Эмамалі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Да ўсенароднага галасавання засталося крыху менш за тры тыдні. Зараз актыўна ідзе падрыхтоўка да знакавай даты. У Полацкім райвыканкаме адбыўся семінар-нарада старшыняў, намеснікаў, сакратароў участковых камісій па рэферэндуме.

Падатковая інспекцыя інфармуе грамадзян, якія жадаюць ажыццяўляць рознічны гандаль кветкамі:

Суб'екты гаспадарання, з якімі РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей - РУП IВЦ) на дату наступлення абавязку па выкарыстанні касавага абсталявання заключаны дагаворы, але не забяспечана магчымасць падлучэння да сістэмы кантролю касавага абсталявання, могуць прымаць наяўныя грашовыя сродкі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг без прымянення касавага абсталявання да 1 ліпеня 2022 г.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Будаўніцтва газаправода нізкага ціску для закальцоўкі ГРП 23П і ГРП 2П у жылым раёне аэрапорт г. Полацка».

Старонка 394 з 644