Аўторак, 01 сакавіка 2022 12:34

Ордэны Маці ўдастоены дзве палачанкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў Указ № 70 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

Інфармуем вас, што з 9 па 12, з 14 па 18, з 21 па 25 і з 28 па 31 сакавіка бягучага года на тэрыторыі вучэбнага цэнтра Полацкага пагранічнага атрада (паблізу пас. Фарынава) будзе праводзіцца баявая стральба.

Лепшым сярод музейных устаноў Віцебскай вобласці па выніках дзейнасці за 2021 год быў прызнаны Бягомльскі музей народнай славы Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Докшыцкім райвыканкаме.

Беларусь з 1 сакавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2022 года нумар 103, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Настаўніку матэматыкі гімназіі нумар 2 г.Віцебска Святлане Матросавай прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Сацыяльная сфера (адукацыя)" яна ўдастоена рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

Яўка грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме склала 78,61 працэнта ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

XVIII міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы прынесла ў скарбонку віцебскай гімназіі нумар 2 сем медалёў рознай вартасці. Усяго ў прэстыжнай прадметнай алімпіядзе ўдзельнічалі дзевяць вучняў гімназіі. Першае месца па інфарматыцы заваяваў 11-класнік Кірыл Зароўскі. Сярэбраны медаль у алімпіядзе па матэматыцы ў 10-класніка Андрэя Шадрына. Упершыню ў міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў дысцыпліне прынялі ўдзел дзевяцікласнікі гімназіі. Дэбют увянчаўся двума бронзавымі медалямі, іх ва ўпартай барацьбе вырвалі Мацвей Арэшчанка і Іван Коршунаў. У тройку лідараў таксама трапілі дзесяцікласнікі Антон Палазкоў, Дзям'ян Клімаў і Уладзіслаў Максіменкаў.

Беларусь і Татарстан маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў машынабудаванні, хімічнай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Святочную акцыю ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі супрацоўніцы ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 23 лютага яны выйшлі на дзяжурства на плошчу Свабоды, дзе не толькі замянілі сваіх калег-мужчын, але і пажадалі мужчынам-вадзіцелям спакойных дарог і ўручылі памятныя сувеніры.

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак тэхнікі ў Манголію. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.

Старонка 390 з 644