Полацк адзначыць 1160 гадоў. Калі ў вас ёсць ідэі ці прапановы па святкаванні - ёсць рэальная магчымасць унеслі лепту!

08.02.2022

Зусім хутка Дзень горада Полацка! Нашаму гораду - 1160 гадоў!

І мы пачынаем падрыхтоўку да гэтага выдатнага юбілею. Планаў і ідэй шмат! І галоўнае, каб кожны знайшоў для сябе нешта даспадобы. Давайце разам зробім свята роднага горада яркім і незабыўным! Калі ў вас ёсць ідэі і прапановы ці вы хочаце прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў - ёсць рэальная магчымасць унеслі лепту ў святкаванне Дня горада. Да канца лютага вы можаце пакінуць свае прапановы, скарыстаўшыся простым алгарытмам:

  • Выбраць катэгорыю ідэі і (або) прапановы на сайце Полацкага райвыканкама у раздзеле «Падарунак роднаму гораду»
  • Клікнуць па гэтай катэгорыі
  • Выказаць ідэю і (або) прапановы

Ідэі і (або) прапановы, якія паступілі ў канкрэтную катэгорыю, будуць разгледжаны спецыялістамі профільных аддзелаў райвыканкама.

Аддзелы разглядаюць ідэю і (або) прапанову, удакладняюць дэталі, кансультуюцца і ўносяць абгрунтаваныя папраўкі для ўключэння (не ўключэння) іх у праект мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Дня горада.

https://www.pvestnik.by/?p=82964