Рознічны тавараабарот у студзені 2022 года склаў Br4,8 млрд, або 103,3 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2021-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

15 лютага ў Віцебску адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 33-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан, а таксама цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам "Боль". У мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, воіны-афганцы, ветэраны лакальных войнаў, сем'і загінулых, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br1252,4 млн., або ў супастаўных цэнах 99,7 працэнта да ўзроўню студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

59 тралейбусаў штодзень выходзяць на лінію ў Віцебску, усе яны пасля вяртання з рэйса апрацоўваюцца дэзынфіцыруючымі сродкамі. На іх апрацоўку ідзе больш 100 л дэзынфіцыруючага раствору.

У Беларусі ў 2021 годзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,344 млн кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Задорна і весела на базе аддзела турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі прайшло раённае спартыўнае свята «Полацкая лыжня - 2022».

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе!

Навучэнцы 4-га курса Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага па спецыяльнасці "інструментальнае выканальніцтва" Лізавеце Засімовіч рашэннем Віцебскага аблвыканкама прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". Дзяўчына з'яўляецца лаўрэатам шэрага прэстыжных фартэпіянных конкурсаў. У 2021 годзе яна заваявала званне лаўрэата 1-й ступені на міжнародным конкурсе "Таленты Еўропы" ў Іспаніі і лаўрэата 3-й ступені на міжнародным Маскоўскім музычным конкурсе ў Расіі.

Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $8,7 млрд інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

10 лютага прадстаўнікі місіі наглядальнікаў ад СНД першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі і намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД Ісламджан Карымаў азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі да рэферэндуму ў Лепельскім раёне.

Старонка 392 з 644