Удзел у мерапрыемстве прынялі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова, пракурор Полацкага раёна Сяргей Трошка, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч.
- Сёння нас аб'ядноўвае адна мэта - захаваць і прымножыць дабрабыт роднага краю. І кожны на сваім працоўным месцы робіць усё для гэтага магчымае, - звярнуўся да прысутных Ігар Маркавіч. - Шмат робіцца ў Полацкім рэгіёне, у краіне, каб жыццё нашых грамадзян станавілася лепш. Разам нясем адказнасць за будучыню Беларусі. Упэўнены, што справімся з любымі выклікамі часу, вырашым праблемы, таму што мы - адна каманда.
Больш падрабязна на тэме аператыўнай абстаноўкі не толькі ў Віцебскай вобласці, але і рэспубліцы спыніўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. «Забеспячэнне бяспечнага правядзення важнай палітычнай кампаніі - задача праваахоўных органаў, праца ў гэтым напрамку арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам. Задача пастаўлена - і яна павінна быць выканана. Будзем рабіць усё, каб на нашых вуліцах было спакойна і бяспечна», - падкрэсліў кіраўнік сілавога ведамства краіны.
На пытанні арганізацыі безбар'ернага асяроддзя на выбарчых участках, працу членаў участковых камісій ва ўмовах распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі звярнула ўвагу Святлана Адзінцова. Таксама з актуальнай інфармацыяй па асноўных напрамках правядзення рэферэндуму выступілі куратары і спецыялісты розных сфер забеспячэння жыццядзейнасці і бяспекі Полацкага раёна. Абмеркаваны розныя арганізацыйныя моманты: па абсталяванні ўчасткаў для галасавання, гандлёвым і культурным абслугоўванні ў дзень правядзення рэферэндуму і іншыя пытанні.