Творчая выстаўка майстроў Шумілінскага раённага дома рамёстваў і персанальная выстаўка майстра з гэтай установы культуры Наталлі Сцержанковай адкрылiся ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНР). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў АМЦНТ.
Беларусь у 2021 годзе забяспечыла прырост экспарту прадуктаў харчавання каля $1 млрд. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло падчас пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебску пачалася рэалізацыя білетаў на канцэрты XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе ў Беларусі з 22 па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 27 лютага, паведамляе БЕЛТА.
У майстэрні па тэхнічным абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчых машын Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ідуць работы па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Навучэнцы каледжа разам з майстрамі вытворчага навучання рамантуюць сваю тэхніку, а таксама сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч па запрашэнні румынскіх дзелавых колаў наведаў размешчаны ў гістарычным рэгіёне Дабруджа павет Канстанца. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве.
17 лютага памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Аршанскім райвыканкаме.
ВУП Беларусі ў студзені вырас на 2,7 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Галоўным акцэнтам выставы "Дадому!", прысвечанай 33-годдзю вываду Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана і адкрытай сёння ў Віцебску, стала вяртанне воінаў-інтэрнацыяналістаў з Афганскай вайны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны хавальнік Віцебскага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў Вікторыя Харкевіч.