Фізічныя асобы маюць права прадаваць кветкі без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Пры гэтым гандляваць кветкамі можна на гандлёвых месцах на рынках ці ў іншых месцах, устаноўленых мясцовымі выканкамамі, і без прыцягнення іншых асоб.
Перад пачаткам гандлю неабходна звярнуцца ў падатковую інспекцыю (можна асабіста, можна - праз асабісты кабінет), прадставіць апавяшчэнне з указаннем вiду рэалізуемых тавараў (прадукцыя кветкаводства), месца рэалізацыі кветак, колькасць дзён гандлю і заплаціць адзіны падатак, суму якога разлічыць падатковы орган.
Стаўка падатку за месяц складае:
** г. Полацак, Наваполацк - 132,0 рублi;
** іншыя населеныя пункты (у т.л. Браслаў, Мiёры, раён) - 130,0 рублёў».
Сума адзінага падатку залежыць ад колькасці дзён гандлю: калі гандляваць менш за 15 дзён у каляндарным месяцы, то адзіны падатак выплачваецца ў памеры паловы ўсталяванай стаўкі за месяц.
Намеснік начальніка інспекцыі
Н.З.Шаламаева