Святочны гандаль: не забудзьцеся пра падаткі

24.05.2022

Кірмашовы гандаль фізічнымі асобамі ва ўстаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі, гатовай кулінарнай прадукцыяй, а таксама прадукцыяй кветкаводства, дэкаратыўнымі раслінамі, іх насеннем і расадай ажыццяўляецца з выплатай адзінага падатку.

Стаўка падатку за месяц у г. Полацк устаноўлена: па рэалізацыі прадукцыі кветкаводства ў памеры - 132,0 рубля, па рэалізацыі кулінарных і хлебабулачных вырабаў - 64,0 рубля.

Прычым, калі гандаль будзе ажыццяўляцца і тымі, і іншымі таварамі, то выплаце падлягае адна найбольшая стаўка (132 рублі). 

Сума адзінага падатку залежыць ад колькасці дзён гандлю: калі гандляваць менш за 15 дзён у каляндарным месяцы (як, напрыклад на час святкавання Дня горада – 3 дні), то адзіны падатак выплачваецца ў памеры, паменшаным у два разы.

Акрамя таго, для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных устаноўленая стаўка памяншаецца на 20%.

Перад пачаткам гандлю не пазней за дзень, які папярэднічае дню пачатку гандлю, у падатковы орган прадастаўляецца апавяшчэнне па ўстаноўленай форме ў пісьмовым выглядзе або праз Асабісты кабінет плацельшчыка.

Падатковы орган на падставе апавяшчэння сам разлічыць суму адзінага падатка, якую трэба заплаціць напярэдадні дня пачатку гандлю.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне