Аб выкарыстанні касавага абсталявання

24.05.2022

Падатковая інспекцыя нагадвае індывідуальным прадпрымальнікам і арганізацыям, што гандаль нехарчовымі таварамі на кірмашах і гандлёвых месцах на рынку ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага абсталявання!

Прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання могуць толькі суб'екты гаспадарання, з якімі РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» заключаны дагаворы, але не забяспечана магчымасць падлучэння да сістэмы кантролю касавага абсталявання.

Пры ажыццяўленні рознічнага гандлю на кірмашах і гандлёвых месцах на рынку харчовымі таварамі (уключаючы сельскагаспадарчую прадукцыю) прыём наяўных грашовых сродкаў да 31 снежня 2022 г. (уключна) можна ажыццяўляць без прымянення касавага абсталявання.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне