Аб пачатку і аб спыненні рамеснай дзейнасці ў падатковы орган падаецца апавяшчэнне па ўсталяванай форме ў пісьмовым выглядзе або праз Асабісты кабінет плацельшчыка.
Форма апавяшчэння размешчана ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт на сайце Міністэрства па падатках і зборах (http://www.nalog.gov.by), у раздзеле: Падаткаабкладанне фізічных асоб / Формы дакументаў, якія прадстаўляюцца фізічнымі асобамі у падатковыя органы/ Форма апавяшчэння аб пачатку ажыццяўлення (спыненні) рамеснай дзейнасці
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне