Віцебская вобласць наладзіць супрацоўніцтва з Крымам у сферах эканомікі, лагістыкі, турызму

25.05.2022

Сувязі Крыма і Беларусі ніколі не перарываліся, а цяпер могуць яшчэ больш умацавацца, асабліва ў эканамічнай, транспартнай і турыстычнай сферах. Такое меркаванне 24 мая на сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці выказаў намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Крым - пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Крым пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Георгій Мурадаў.