Ініцыятарам плануемай дзейнасці і заказчыкам праекта з'яўляецца вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Біямехзавод бытавых другрэсурсаў» (211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. тэхнічная, 5, тэл. 8 (0214) 51-96-22, факс 8 (0214) 51-96-78, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).
Праект «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА» выкананы ў сувязі з мэтай прадухілення шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека і мінімізацыю пахавання аб'ёмаў ЦКА, арганізацыі ў рэгіёне сучаснай сістэмы сартавання і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў, з наступным выкарыстаннем у якасці другаснай сыравіны.
Аб'ект размешчаны па адрасе: Віцебская вобл., Полацкі р-н, за 5 км на поўдзень ад г.Наваполацка, прымыкаючы з поўначы да аўтадарогі рэспубліканскага значэння Р-14 Полацк-Міёры-Браслаў.
Запланаваная гаспадарчая дзейнасць ажыццяўляецца на падставе рашэнняў Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта нумар 476 ад 25.05.2018 «Аб дазволе праектна-пошукавых работ і будаўніцтва» і Полацкага раённага выканаўчага камітэта нумар 712 ад 04.04.2022 «Аб дазволе правядзення праектных і пошукавых работ, будаўніцтва».
Тэрмін рэалізацыі запланаванай дзейнасці па аб'екце - 2024 г.
Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання па праекце - з 5 ліпеня па 4 жніўня 2022 г. Прапановы і заўвагі грамадскасці прымаюцца на працягу ўсяго тэрміну правядзення грамадскага абмеркавання.
Са справаздачай аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе аб'екта «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА» вы можаце азнаёміцца на сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта polotsk.vitebskregion.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (г .Полацк, вул.Талстога, 6, каб.№№ 140, 139, кантактная асоба— начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама Таццяна Аляксандраўна Багдановіч, тэлефон 8(0214)463095, тэл./факсы: 8(0214) 462241, 462283, architekturaГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.region.gov.by) і накіраваць заўвагі ў пісьмовым выглядзе па адрасе: аддзел архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама (каб. № № 140, 139, тэл./факсы: 8(0214)462241, 462283), Талстога, 6; па электроннай пошце architekturaГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.region.gov.by, па факсах: 8(0214)462241, 462283.
Адказным за прыняцце рашэння ў дачыненні да гаспадарчай і іншай дзейнасці з'яўляецца Полацкі раённы выканаўчы камітэт (г. Полацк, вул. Талстога, 6, тэл.. 8(0214)463522, факс 8(0214)468316, polotskГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.region.gov.by).
Заява аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе накіроўваецца ў пісьмовым выглядзе на працягу 10 рабочых дзён з дня апублікавання паведамлення на паштовы адрас: г. Полацк, вул. Талстога, 6, з пазнакай «для аддзела архітэктуры і будаўніцтва», па факсе 8(0214)462241 альбо па электроннай пошце polotskГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.region.gov.by.
Заява аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы накіроўваецца ў працягу 10 рабочых дзен заказчыку.
Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА». Унясенняў змяненняў» публікуецца ў газеце «Полацкі веснік» і на сайце Полацкага райвыканкама polotsk.vitebskregion.gov.by.