Узнагароджанне адбылося ў рамках пасяджэння абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
– Ахова працы была і застаецца важнай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі, з боку як дзяржавы, так і наймальнікаў, – акрэсліў у прывітальным выступленні старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. - Прызнанне дасягненняў кіраўнікоў і заахвочванне работнікаў за высокія паказчыкі ў рабоце па ахове працы садзейнічае фарміраванню сярод іншых арганізацый станоўчага пераканання ў прыярытэтнасці бяспечнай працы, умацаванню пазіцый на вытворчым рынку і дадатковай рэкламе. Прыміце словы падзякі і ўдзячнасці за вашу складаную і адказную працу. Праз ахову працы дасягаецца бяспека працы на месцах, вы нароўні з урачамі захоўваеце здароўе і жыцці людзей. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага запасу аптымізму і поспехаў.
За істотны ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, захаванне здароўя работнікаў і арганізацыю бяспечнай працы ў 2021 годзе Падзячны ліст старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўручаны філіялу «Полацкводаканал» абласнога прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблводаканал», дырэктар Фелісаў Аляксандр Анатольевіч.
Крыніца:pvestnik.by