Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Полацку прайшлі дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот і дзяцей, якія заставаліся без апекі бацькоў, а таксама дзяцей-інвалідаў.

У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці на свет з'явіліся тры малыя: адзін хлопчык і дзве дзяўчынкі. Першым у рэгіёне нарадзілася дзяўчынка ў Наваполацку. Затым малыя з'явіліся на свет у Віцебскім абласным радзільным доме. Кожныя суткі тут прымаюць да дзесяці родаў. Больш за палову - гэта нараджэнне другога і наступных дзяцей.

Апублікаваны закон ад 30 снежня 2022 года нумар 231-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Мастакі і дызайнеры прадставяць кітайскія ліхтарыкі на выставе "СіЯй" у Віцебску. Арганізатары праекта агучылі даты правядзення экспазіцыі і крытэрыі адбору работ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца філіяла "Цэнтр нацыянальных культур" Цэнтра культуры "Віцебск" Аліса Стуканава.

Беларусь з 1 студзеня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года нумар 970, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №2, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Базавая велічыня ў Беларусі вырасла з 1 студзеня да Br37. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Распрацоўка і рэкультывацыя кар'ера на радовішчы пясчана-жвіровай сумесі і пяскоў Канашы і пад'язной аўтамабільнай дарогі да яго ў Полацкім раёна Віцебскай вобласці"

Старонка 301 з 644