У Беларусі шырокая грашовая маса, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 студзеня 2023 года склала Br61,239 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 снежня мінулага года на 10,5 працэнта. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.
Лагатып XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе прадстаўлены ў лютым-сакавіку. Аб гэтым на цырымоніі ўзнагароджання пераможцы конкурсу на дызайн новага лагатыпа паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі.
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 12 студзеня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Джанітай Абейвікрэма Ліянаге. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы асвойваюць новыя рынкі. Адна з найбуйнейшых кампаній па перапрацоўцы рыбы ў Браславе актыўна супрацоўнічае з краінамі Сярэдняй Азіі. Завод не баіцца эксперыментаваць, але разам з тым захоўвае традыцыі вытворчасці і нашу фірменную якасць.
Начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала аб выніках работы гандлю ў навагодні і калядны перыяд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У сувязі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці ДАІ ўзмацняе кантроль за бяспекай дзяцей на дарозе.
Пра творчасць вядомага рэжысёра тэатра і оперы Франка Дзэфірэлі раскажуць у Віцебскай абласной філармоніі на лекцыі цыкла Ad libitum, якая пройдзе 12 студзеня ў 19.00. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Беларусь у студзені-лістападзе 2022 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 5,1 працэнта да $42,409 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
З 9 па 12 студзеня ў Полацку праходзіць трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Урачыстае адкрыццё адбылося 9 студзеня на базе СШ №18 ім. Еўфрасінні Полацкай.
Без малога дзве тысячы замежнікаў заехала ў Беларусь праз пункты пропуску ў зоне адказнасці Полацкага пагранатрада за дзевяць дзён новага года.