Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны ўзмоцніць кантроль за бяспекай дзяцей на дарозе

11.01.2023

У сувязі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці ДАІ ўзмацняе кантроль за бяспекай дзяцей на дарозе.

Акцыя «У школу - па бяспечнай дарозе» працягнецца да 16 студзеня. Дзяржаўтаінспектары наведаюць установы адукацыі, каб чарговы раз нагадаць школьнікам правілы бяспечных паводзін на дарозе.

Бацькам трэба штодня нагадваць дзецям правілы паводзін на дарозе, прымацаваць на адзенне або школьны ранец флікер і акцэнтаваць увагу на недапушчальнасць выкарыстання ў руху мабільных тэлефонаў і навушнікаў.

Выбірайце найбольш бяспечны маршрут. Заўсёды суправаджайце дзіця і выходзьце ў школу своечасова. Важна, каб дзіця дабіралася без спешкі. Прагаворвайце розныя дарожныя сітуацыі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям, што трэба быць вельмі ўважлівымі на дарозе і гатовымі да раптоўнага з'яўлення дзяцей паблізу навучальных устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах, а таксама на праезнай частцы. Асаблівую ўвагу трэба праяўляць пры праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў.

Фота Аляксандра Кушнера.

Крыніца: pvestnik.by

11 01 23 19