У Беларусі за мінулы год арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 49,4 тыс. новых кватэр, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

На сцэне Віцебскай абласной філармоніі адбыўся канцэрт "Зімовая феерыя" адзінага ў Беларусі актэта балалаек "Віцебскія віртуозы", якому ў бягучым годзе спаўняецца 50 гадоў. У "Віцебскіх віртуозах" іграюць восем музыкантаў, большасць з якіх у калектыве па 20-30 гадоў. Актэт створаны заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Шафранавай.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 16, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ нумар 412 ад 14 лістапада 2019 года "Аб падтрымцы экспарту". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Калектыў абласной філармоніі "Віцебскія віртуозы" ў 2023 годзе адзначыць 50-годдзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік калектыву Тамара Шафранава.

Паводле прагнозаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, заработныя платы работнікаў бюджэтных сфер павялічацца ў гэтым годзе на 16 працэнтаў. Аб гэтым у эфіры "Беларусь 1" заявіла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прымае ўдзел у пасяджэнні Лепельскага райвыканкама. У парадку дня - выкананне мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады і работа наглядальных камісій. Таксама на пасяджэнні разгледзелі пытанні ўкамплектаванасці кадрамі медустаноў рэгіёна і іх замацавання на рабочых месцах.

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па праверцы сістэмы аховы здароўя. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

А дзе ж тая сцяжыначка, што вяла праз лес да маленькай лёзненскай вёсачкі Куракі, да бацькоўскай хаты, дзе ў бестурботных дзіцячых снах нараджаліся першыя светлыя мроі? Згубілася яна за небакраем гадоў, уліўшыся ў шырокі бальшак дарослага жыцця…

Аспірант Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Раман Краўчанка атрымаў стыпендыю Прэзідэнта. Стыпендыя назначана за распрацоўку камбінацый рэчываў антымікробнага дзеяння для стварэння новых лекавых сродкаў мясцовага прымянення. Таксама сярод заслуг аспіранта - распрацоўка саставу і тэхналогіі атрымання імпартазамяшчальнага стаматалагічнага лекавага сродку для аднаўлення касцявой тканкі пасля хірургічнага ўмяшання. Цяпер распрацоўка знаходзіцца на стадыі пацвярджэння рэгенерыруючых уласцівасцей геля. Пры ўдалым выніку застануцца толькі невялікія дадатковыя даследаванні, публікацыя матэрыялаў і атрыманне патэнта на вынаходства.

Старонка 296 з 644