З пачатку новага года праз пункты пропуску Полацкага пагранатрада па бязвізе ў Беларусь уехала амаль 2000 замежнікаў

10.01.2023

Без малога дзве тысячы замежнікаў заехала ў Беларусь праз пункты пропуску ў зоне адказнасці Полацкага пагранатрада за дзевяць дзён новага года.

Нагадаем, што ў канцы снежня 2022 года кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову Савету Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму ўезду, дзеючага з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Полацкага пагранічнага атрада падпалкоўніка Дзяніса Глябко, з 1 па 9 студзеня праз пункты пропуску «Урбаны», «Грыгароўшчына» (беларуска-латвійская мяжа) і «Відзы» (беларуска-літоўская мяжа) у Беларусь заехалі: 704 грамадзяніна Латвіі, 195 асоб, якія не маюць грамадзянства Латвіі, 1072 грамадзяніна Літвы.

Крыніца: pvestnik.by