Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна прынялі ўдзел у завяршальным этапе інфармацыйна-асветніцкага праекта «Спадчына Полацкай зямлі», які прайшоў на базе Краязнаўчага музея.
У чэрвені 2023 года адзін з самых маладых гарадоў краіны Наваполацк адзначыць 65-годдзе. Гісторыя горада адлюстравана ў экспазіцыях чатырох тэматычных залаў Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка, які быў адкрыты ў 1968 годзе як гарадскі музей працоўнай славы. Залы музея прысвечаны гісторыі ўзнікнення горада, прамысловым прадпрыемствам, спартыўным дасягненням, гарадскім сацыяльна-культурным і грамадскім арганізацыям.
У беларускіх школах за апошнія шэсць гадоў створана амаль 30 класаў энергабяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
АТ "Сібіяр", якое з'яўляецца ў Расіі буйным заводам па выпуску бытавой аэразольнай прадукцыі і парфумерна-касметычных сродкаў, мае намер нарасціць закупкі белай бляхі ў беларускага завода. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках наведвання гэтага прадпрыемства паслом Дзмітрыем Крутым.
Першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя правядзе сёння пад дэвізам "Разам - за бяспеку на дарогах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУ ДАІ МУС.
25 студзеня ў Віцебску адбыўся абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі".