У Полацку праходзіць трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах

10.01.2023

З 9 па 12 студзеня ў Полацку праходзіць трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Урачыстае адкрыццё адбылося 9 студзеня на базе СШ №18 ім. Еўфрасінні Полацкай.

Пазмагацца за права прадстаўляць Віцебскую вобласць на заключным этапе прыехалі каманды з розных раёнаў. Знаўцы англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай моў будуць дэманстраваць свае веды ў некалькіх турах. Першыя два туры пройдуць на базе ПДУ ім. Еўфрасінні Полацкай, а правядзенне трэцяга, як і пражыванне ўдзельнікаў Алімпіяды, - на базе Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа.

Фота Віктара Чарняўскага.

Крыніца: pvestnik.by