Беларусь і Кітай абмеркавалі супрацоўніцтва кампаній у галіне інфармацыйных тэхналогій і навукі. Размова аб гэтым ішла ў час сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з намеснікам старшыні - генеральным сакратаром Асацыяцыі кітайскіх кампаній Чжаа Цынцю, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.
Напярэдадні 8 Сакавіка прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама правялі традыцыйную віншавальную акцыю для жанчын, якія знаходзяцца ў абласным радзільным доме. Жыхаркі Віцебскай вобласці і іншых рэгіёнаў, якія ўжо нарадзілі або якім давядзецца вось-вось прайсці гэта важнае для кожнай жанчыны выпрабаванне, атрымалі ў падарунак кветкі і віншаванні.
Беларусь і ПАР абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
З маладой даяркай Крысцінай Бяловай з э/б «Ветрынская» мы — даўнія знаёмцы. Яна не аднойчы была пераможцай абласнога і раённага вытворчага спаборніцтва па вытворчасці малака сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце да 31 года. Дзяўчына не здае лідарскіх пазіцый.
У Полацкім райвыканкаме напярэдадні Дня жанчын адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Адзінцовай і намесніка старшыні Полацкага райвыканкама Святланы Валюшкінай са шматдзетнымі мамамі Полаччыны.
6 сакавіка ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце прайшоў рэгіянальны этап рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі вобласці. На выставе прадстаўлены 1082 экспанаты ў розных намінацыях: электроніка, радыё- і робататэхніка, прыборабудаванне, вытворчыя тэхналогіі, машынабудаванне, сельская гаспадарка, энергазберагальныя тэхналогіі, прамысловы дызайн, мадэляванне, арт-аб'екты, садова-паркавы дызайн і інш.
У Беларусі за 2022 год было пабудавана больш за 4,2 млн кв.м жылля. Аб гэтым расказаў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў на пасяджэнні падагульняючай калегіі ведамства, паведамляе БЕЛТА.