Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі вызваліў Анатоля Ліневіча з пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з пераходам на іншую работу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Беларускія прадпрыемствы на выстаўцы харчовай прамысловасці Gulfood у Дубаі заключылі дагаворы на больш як $4 млн, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

У Віцебскай абласной філармоніі 28 лютага прадставяць канцэрт арганнай і вакальнай музыкі Organo e Voce. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

План двухбаковага супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі мытнымі камітэтамі Беларусі і Азербайджана на 2023-2024 гады падпісалі 27 лютага ў Мінску кіраўнікі мытных службаў дзвюх краін - Уладзімір Арлоўскі і Шахін Багіраў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У Сянно да Дня горада ўстановяць помнік ахвярам генацыду - работу віцебскага скульптара Івана Казака. Будучы культурны аб'ект уяўляе сабой камбінацыю з некалькіх знакавых зон. На адной, справа, на пліце паказаны населены пункт - з драўлянымі дамамі, навіслымі над імі драцянымі загародамі. Сярэдзіна кампазіцыі ўяўляе сабой круты спуск, па якім ідуць людзі. Яны ідуць на расстрэл, і ў кожнай постаці відаць асуджанасць і ўсведамленне, што гэты спуск вядзе ў магілу і назад дарогі няма. Злева на помніку паказана частка звычайнага дома - фрагмент даху, акно са свечкай і перад ім табурэтка, дзе, згорбіўшыся, сядзіць бабулька-маці, якая аплаквае сваіх дзяцей і знаёмых, якіх адвялі на смерць фашысты. Помнік плануюць выканаць з кампазітных матэрыялаў. У арыгінале ён будзе складаць каля 2,7 м у вышыню і больш за 3 м у шырыню. Таксама Іван Казак працуе яшчэ над адной кампазіцыяй пад назвай "Дрэва жыцця", прысвечанай тэме генацыду беларускага народа.

Беларусь і Шры-Ланка абмеркавалі магчымасці развіцця дзелавога супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

23 лютага на плошчы Перамогі ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь горада.

Інвестары з Пакістана зацікаўлены развіваць бізнес у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе СЭЗ "Мінск".

У віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання 22 лютага адкрылася выстава "Нікаля Чалнакоў прадстаўляе тэатральны музей SALTIMBANQUES", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 287 з 644