У Полацку адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва

06.03.2023

У рабоце чарговага пасяджэння пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, створанай пры Полацкім раённым выканаўчым камітэце, прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова.

На прыём прыйшлі 5 запрошаных грамадзян, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Полацкага РАУС, і 3 беспрацоўных працаздольных жыхара г.Полацка і Полацкага раёна. З кожным, хто звярнуўся, старшыня камісіі, старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч правёў даверную гутарку аб жыццёвых абставінах і неабходнасці працаўладкавання. Усім беспрацоўным уручылі памяткі з інфармацыяй аб рабоце аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама. Спецыялісты аддзела гатовы садзейнічаць грамадзянам у працаўладкаванні, але, калі на працягу месяца тыя да іх не звяртаюцца і не працаўладкоўваюцца самастойна, супрацоўнікі Полацкага РАУС праводзяць свае прафілактычныя мерапрыемствы.

Камісія прыняла рашэнне аб выключэнні 18 жыхароў Полацка і Полацкага раёна са спісу працаздольных грамадзян Полацкага раёна, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, грамадзян, якія сталі працаздольнымі, занятымі ў эканоміцы, або якія здабылі падставы не ставіцца да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Прымаючы пад увагу накіраванасць і спецыфіку дзейнасці камісіі, Святлана Адзінцова распавяла аб асноўных аспектах праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі».

Камісія прызнала аднаго грамадзяніна знаходзячымся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з-за працяглай хваробы, прыняла да ведама прадстаўленую інфармацыю аб працаўладкаванні грамадзян у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па працоўным кантракце. 4 грамадзяніна падалі дакументы аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства на зямельных участках, аформленых ва ўласнасць. Таксама грамадзяне падалі звесткі аб атрыманых даходах ад здачы ўнаём жылых памяшканняў з выплатай падаткаў, аб прызнанні інвалідам і знаходжанні ў ЛПП.

https://www.pvestnik.by/?p=98163